Аэрадром Мачулішчы. Фота: Мінабароны

Аэрадром Мачулішчы. Фота: Мінабароны

Раней «Байпол» паведаміў, што вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах. У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. ДРЛВ А-50 выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»

Ілюстрацыя: тэлеграм-канал «Байпола»

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.

Здарэнне пацвердзіў і расійскі ваенкар і прапагандыст Сямён Пегаў (WarGonzo).

«Хутчэй за ўсё гаворка ідзе аб нападах беспілотнікаў на ваенную інфраструктуру, на якой могуць быць разгорнутыя ў тым ліку аб'екты расійскіх ПКС. Крыніцы параўноўваюць гэтую атаку з інцыдэнтамі ў Саратаве», — заяўляе ён.

А-50 — гэта вельмі каштоўны самалёт, ён ажыццяўляе дальнюю разведку. Усяго, спраўных і няспраўных, такіх самалётаў у Расіі дзевяць. Кошт аднаго такога самалёта — 330 мільёнаў даляраў.

Калі вы ведаеце больш пра тое, што здарылася на аэрадроме Мачулішчы, які выкарыстоўваюць расійскія войскі, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў тэлеграм, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце падрабязней:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

label.reaction.like
49
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
7
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
4